Расстат: У Расіі павялічваецца колькасць бедных
Расстат паведаміў пра рост колькасці бедных — іх цяпер у РФ 19,2 мільёна чалавек.
За студзень-верасень 2019 года колькасць бедных (гэта значыць, людзей з даходамі ніжэй пражытачнага мінімуму) у Расіі вырасла да 19,2 мільёна чалавек (13,1% насельніцтва) з 19,1 мільёна (13%) за той жа перыяд годам раней, паведамляе meduza.io.
Пры гэтым у трэцім квартале 2019-га у Расіі колькасць бедных знізілася да 17,6 мільёна чалавек (12%) з 18,3 мільёна (12,5%) у трэцім квартале 2018 года.
Статыстыку за ўвесь 2019 год Расстат прадставіць у пачатку 2020 года.
Паводле прагнозу Мінэканамразвіцця РФ, па выніках 2019-га узровень беднасці ў Расіі складзе 12,5% насельніцтва, нагадвае «Інтэрфакс». У 2018 годзе гэты паказчык ацанілі ў 12,6%.
Пражытачны мінімум у трэцім квартале 2019 года складае 11 012 расійскіх рублёў, або прыкладна 375 беларускіх рублёў.