Расійскім пілотам рэкамендавалі падрыхтавацца да палётаў без GPS
Расавіяцыя папрасіла авіякампаніі падрыхтавацца да палётаў без выкарыстання глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы (GPS).
Пра гэта
паведамляюць расійскія «Известия» са спасылкай на ліст намеснік кіраўніка
ведамства Дзмітрыя Ядрова гендырэктару «Дзяржкарпарацыі па арганізацыі
паветранага руху» Ігару Маісеенку і начальнікам міжрэгіянальных тэрытарыяльных
упраўленняў агенцтва.
У лісце гаворыцца, што гэтыя рэкамендацыі звязаныя з паведамленнем Еўрапейскага авіярэгулятара ад сярэдзіны сакавіка аб «глушэнні» і магчымай падмене сігналаў GPS (спуфинг). Падобныя выпадкі нібыта былі зафіксаваныя пасля 24 лютага пры палётах у раёне Калінінградскай вобласці, каля краін басейна Балтыйскага мора, Фінляндыі, у Чорным моры, у раёне Усходняга Міжземнамор'я, Ізраіля, Кіпра, Лівана, Сірыі, Турцыі і паўночнай часткі Ірака.
Зрэшты, прадстаўнікі «Аэрафлота», S7, «Расіі», «Іраэра» і «Победы» паведамілі, што пасля 24 лютага пілоты не заўважалі збояў GPS. Ва «Уральскіх авіялініях» заявілі, што сігнал GPS мог знікаць і раней, кампанія не фіксавала значнага росту гэтых выпадкаў.
Ядроў рэкамендаваў расійскім пілотам паведамляць дыспетчарам аб «збоях, пагаршэнні і анамальнай працы GPS» або звязанай з ёй авіёнікі, а авіякампаніям — ацаніць рызыкі з-за магчымых збояў навігацыйных прыбораў, якія выкарыстоўваюць сігнал GPS, і адпрацаваць гэтыя рызыкі на занятках з лётным складам.
Паводле ліста, Расавіяцыя рэкамендавала пілотам быць гатовымі да ўзлёту і пасадкі без прымянення спадарожнікавага сігналу і выкарыстання дублюючых сродкаў паветранай навігацыі. Пры палётах паблізу некаторых раёнаў ведамства заклікала кантраляваць становішча самалётаў з дапамогай «традыцыйных навігацыйных сродкаў», а таксама правяраць даступнасць радыётэхнічных сродкаў, якія маюць вырашальнае значэнне для палёту па зададзеным маршруце і заходу на пасадку.
Паводле АФН