Расія: Урад падтрымаў законапраект аб магчымасці ізаляцыі Рунэту

Урад Расіі падтрымаў законапраект аб магчымасці ізаляцыі расійскага сегмента інтэрнэту ад глабальнай сеткі. Пра гэта паведамляе svoboda.org са спасылкай на ТАСС.

1544799489383d64c43d9645d6365405acd34070e407d.jpg


Пасля прыняцця законапраекта ў першым чытанні ўрад прапаноўвае яго дапрацаваць. Галоўная прэтэнзія ўрада да цяперашняга тэкста — неабходнасць паказаць крыніцы дадатковага фінансавання аператараў сувязі для ўстаноўкі дадатковага абсталявання, неабходнага для адключэння расійскага сегмента ад сусветнага інтэрнэту. У тлумачальнай запісцы да законапраекта паказвалася, што яго прыняцце не запатрабуе дадатковага фінансавання, аднак эксперты прыйшлі да высновы, што гэта не так.
Таксама ў водгуку ўрада сказана, што ўстаноўка дадатковага абсталявання на сетках аператараў не павінна прывесці да пагаршэння якасці сувязі, за выключэннем выпадкаў забароны на распаўсюд інфармацыі ў Сеціве.
Акрамя таго, прапануецца ўдакладніць, што менавіта маецца на ўвазе пад пагрозамі цэласнасці і бяспекі, якімі ў законапраекце абумоўліваецца магчымасць адключэння ад Сусветнай сеткі.
Законапраект унеслі ў Дзярждуму ў снежні 2018 года, сярод яго аўтараў — кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі Андрэй Клішас і дэпутат Дзярждумы Андрэй Лугавы. Аўтары сцвярджаюць, што прыняцце законапраекта неабходна, у прыватнасці, у сувязі з пагрозамі агрэсіўных дзеянняў у кіберпрасторы, нібыта сыходзячымі ад ЗША. Адключэнне ад глабальнай Сеткі для абароны ад пагроз, на думку аўтараў законапраекта, павінна забяспечыць «устойлівасць» расійскага сегмента інтэрнэту.