Расія распачала маштабныя ваенныя вучэнні ў Крыме

Расія зноў праводзіць буйныя вучэнні ў Крыме. У вучэннях прымаюць удзел больш за 10 тысяч ваенных і 1200 адзінак ўзбраення і ваеннай тэхнікі, піша korrespondent.net.

Фота: mod.mil.rus

Фота: mod.mil.rus

Расія пачала маштабныя вайсковыя вучэнні ў Крыме ў чацвер, 22 красавіка, паведамляе Мінабароны РФ.

«У актыўнай фазе міжвідавага вучэння ў Крыме бяруць удзел больш за 10 тысяч вайскоўцаў, задзейнічана 1,2 тысячы адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі са складу агульнавайсковага аб'яднання Паўднёвай вайсковай акругі, Чарнаморскага флоту, Каспійскай флатыліі і злучэнняў ПДВ», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў манеўрах удзельнічаюць больш за 40 баявых караблёў і 20 караблёў забеспячэння.

За вучэннямі назірае міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Нагадаем, Расія абвясціла аб закрыцці для палётаў часткі прасторы над Крымам і Чорным морам з 20 да 24 красавіка.

Раней Расія закрыла да лістапада праход замежных вайсковых караблёў і іншых дзяржаўных караблёў у шэрагу раёнаў Чорнага мора.

МЗС Украіны выказала рашучы пратэст з гэтай нагоды.