Расія. Ператрусы руху «Артпадрыхтоўка», які нібыта планаваў рэвалюцыю
У Расіі адбываюцца ператрусы ў межах справы руха «Артпадрыхтоўка», які нібыта рыхтаваў масавыя беспарадкі.
У Маскве і Маскоўскай вобласці праводзяцца больш за 20 ператрусаў, звязаных з затрыманнямі ўдзельнікаў руху «Артпадрыхтоўка», які праваахоўныя органы Расіі лічаць экстрэмісцкім.
З самае раніцы 4 лістапада ператрусы праводзяць супрацоўнікі дэпартамента па барацьбе з экстрэмізмам МУС пры падтрымцы супрацоўнікаў ФСБ.
«Затрыманыя напярэдадні ўдзельнікі руху пачалі даваць паказанні, у справе з’явіліся новыя імёны і адрасы», — распавяла крыніца РБК сярод сілавікоў.
Падчас ператрусаў канфіскаваная «літаратура экстрэмісцкага зместу, адзенне з нацыяналістычнай сімволікай, а таксама кампутары, тэлефоны і іншыя электронныя носьбіты».
Аб спыненні дзейнасці «заканспіраванай ячэйкі экстрэмісцкай арганізацыі «Артпадрыхтоўка» ФСБ паведаміла 3 лістапада 2017 года. Па словах прадстаўнікоў спецслужбы, 4-5 лістапада актывісты руху планавалі правесці «рэзанансныя экстрэмісцкія акцыі ў форме падпалаў адміністрацыйных будынкаў з выкарыстаннем запальных сумесяў і нападаў на супрацоўнікаў паліцыі». Гэтым, як адзначаюць сілавікі, яны нібыта хацелі справакаваць масавыя беспарадкі.
Затрыманне праводзілі супрацоўнікі дэпартамента па супрацьдзеянні экстрэмізму пры падтрымцы спецназа ФСБ.
Чытайце таксама:
Расія. У нядзелю зрынуць Пуціна?
Лідар руху «Артпадрыхтоўка» Вячаслаў Мальцаў неаднаразова прымаў удзел у антыпуцінскіх мітынгах, у 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Дзярждумы ад апазіцыйнай партыі ПАРНАС. У чэрвені Мальцаў пакінуў Расею. Масгарсуд завочна арыштаваў палітыка – яго абвінавачваюць у закліках да эстрэмістскай дзейнасці. Погляды Мальцава – сумесь анархізму і нацыяналізму.