Масавыя затрыманні ў Маскве і Санкт-Пецярбургу

На акцыях у Маскве, Пецярбургу, Краснаярску, Краснадары, Пярмі і Растове-на-Доне затрыманы 237 чалавек.

zad.jpg


Пра гэта паведамляе ОВД-інфа. Сярод затрыманых ёсць непаўнагадовыя.
«Усе затрыманні праходзяць прыкладна аднолькава — чалавека спыняюць, правяраюць у яго сумку і адводзяць у аўтазак», — гаворыцца ў паведамленні телеграм-канала Varlamov News.
Падчас працы затрыманы карэспандэнт «Эхо Москвы» Андрэя Яжоў. Яго даставілі ў АУС Басманнага раёна Масквы.

Нагадаем, што лідар прызнанага экстрэмісцкім і забароненага ў Расіі руху «Артпадрыхтоўка» Вячаслаў Мальцаў не аднойчы казаў, што 5 лістапада 2017 года ў Расіі адбудзецца рэвалюцыя. Ён прапаноўваў прыхільнікам выйсці на цэнтральныя плошчы гарадоў Расіі і заставацца там да таго часу, пакуль прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не падасць у адстаўку.
У групах прыхільнікаў Мальцава ў сацыяльных сетках распаўсюджвалася інфармацыя пра акцыі, запланаваныя на 12 гадзін сённяшняга дня на гэтых пляцоўках.