Расія дасылае ў Беларусь два дывізіёны сістэм СПА С-400
Расія адпраўляе ў Беларусь два дывізіёны зенітных ракетных сістэм СПА С-400 з Далёкага Усходу, паведамляе РІА «Новости».
Адзначаецца, што С-400 нават паспелі пагрузіць на чыгуначныя платформы.
С-400 дасылаюць з Далёкага Усходу для ўдзелу ў маючых адбыцца вучэннях «Саюзная рашучасць-2022», што пройдуць з 10 па 20 лютага.
Для гэтых вучэнняў з Расіі таксама перабазуюць 12 самалётаў Су-35 і дывізіён зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр-С».