Расейскія спецслужбы актыўна прыцягваюць моладзь Латвіі

Расейскія спецслужбы вядуць актыўную дзейнасць на тэрыторыі Латвіі, звязаную з вярбоўкай моладзі. Пра гэта гаворыцца ў публічнай частцы штогадовай справаздачы Бюро абароны Сатверсме (Канстытуцыі) Латвіі, паведамляе латвійскі партал Delfi, перадае Цензор.НЕТ.



latvija_i_spiecsluzby_rasii.jpg

"Актыўную працу на тэрыторыі Латвіі вядуць Федэральная служба бяспекі і Служба знешняй разведкі РФ. Адна з іх мэтавых аўдыторый — маладыя людзі, звязаныя з Расіяй, у тым ліку студэнты, якія вучацца ў расійскіх ВНУ. У сувязі з гэтым спецслужбы РФ выступаюць за актыўнае развіццё акадэмічных кантактаў. Расейскія спецслужбы спрыяюць кар'ернаму росту такіх асоб, каб дамагчыся большага ўплыву ў латвійскіх структурах ", — гаворыцца ў паведамленні.
 

Яшчэ адзін важны напрамак працы — фарміраванне грамадскай думкі пры дапамозе НДА. Тут важную ролю гуляюць грамадскія структуры, звязаныя з расійскімі спецслужбамі.
Як паведамляе контрразведка, замежныя шпіёны ў Латвіі звычайна працуюць пад прыкрыццём пасольстваў. Колькасць агентаў сярод дыпламатычнага корпуса складае ад 15% да 35%. Яны рэдка дзейнічаюць агрэсіўна, імкнучыся паступова павялічваць кантакты сярод дзяржслужачых, навукоўцаў, журналістаў і грамадзянікаў.
 

БАС сцвярджае, што расейскія спецслужбы ў некаторых выпадках падкупляюць жыхароў Латвіі, асабліва тых, хто часта бывае ў суседняй краіне. Выкарыстоўваюць і магчымасці кібер-прасторы.
Пры гэтым у бюро лічаць, што латвійская руская абшчына занадта шматстайная, каб Расея магла ёю маніпуляваць. Асобныя рускамоўныя арганізацыі не прадстаўляюць усяго рускамоўнага насельніцтва краіны, сказана ў дакладзе. Гэта не замінае прарасейскім структурам атрымліваць фінансаванне, напрыклад, праз фонд "Рускі свет", Фонд публічнай дыпламатыі імя А.М.Гарчакова і Фонд падтрымкі і абароны суайчыннікаў за мяжой. Сярод атрымальнікаў грантаў ёсць Латвійскі Камітэт па правах чалавека, Балтыйскі цэнтр гістарычных і сацыяльна-палітычных даследаванняў і Інстытут еўрапейскіх даследаванняў.