Дарадца Пуціна прапанаваў ударыць па ўкраінскай арміі
Дарадца прэзідэнта Расіі Сяргей Глазьеў прапануе нанесці з боку Расеі ўдар па ўкраінскай арміі, каб не даць ёй узмацніцца. Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Расіі, пра гэта Сяргей Глазьеў заявіў у ходзе круглага стала ў Маскве.
«Хачу нагадаць словы
Чэрчыля: «Той, хто паміж ганьбай і вайной выбірае ганьбу, атрымлівае і вайну, і ганьбу адначасова». Гэта сучасная вайна. Гэта не азначае, што нам трэба рухаць нашы танкі на Кіеў, але, па
меншай меры, спыніць генацыд насельніцтва мы маем права», — сказаў ён.
«Для гэтага дастаткова закрыць неба і выкарыстоўваць той жа механізм падаўлення ваеннай тэхнікі, які ўжылі тыя ж амерыканцы ў Лівіі, якія спачатку зачынілі неба, затым з паветра расстралялі
бронетэхніку, артылерыю, авіяцыю і такім чынам зрабілі той рэжым, з якім яны ваявалі, небаяздольным. У нас яшчэ ёсць магчымасць гэта зрабіць, праз паўгода такой магчымасці ўжо не
будзе», — сказаў Сяргей Глазьеў.
«Мы атрымліваем
магутную ваенную машыну, арыентаваную супраць нас, нашпігаваную нацыстамі, ідэалагічна зараджанымі супраць Расеі ... Канчатковай мэтай гэтага дзеяння з'яўляецца вайна з Расіяй.
Мы не зможам, страціўшы Данбас, захаваць мір, паколькі наступная мэта,
якая дэкларуецца — Крым», — сказаў ён.