Пуцін «прызнаўся ў чалавечнасці» і цяпер «жанаты толькі на Расіі»

Многія назіральнікі ў Расіі палічылі, што развод нават палепшыць імідж кіраўніка дзяржавы.



pu.jpg

Аляксей Сергіенка. З серыі «Найдабрэйшай душы чалавек»

Вольга Крыштаноўская, напрыклад, назвала тое, што здарылася «крокам у кірунку да дэмакратыі». Як яна тлумачыць, Пуцін мог хаваць перыпетыі свайго сямейнага жыцця колькі заўгодна, «але ён аддаў перавагу паказаць, што таксама чалавек, якога можа спасцігнуць няшчасце». «Ён выбраў празрыстасць», — падагульніла сацыёлаг.
 

У тым жа духу разважае грамадскі дзеяч Марыя Гайдар: «Гэта нейкі крок насустрач праўдзе, насустрач натуральнаму стану рэчаў. На жаль, людзі часам разводзяцца, у тым ліку і кіраўнікі дзяржаў. Але гэта такое прызнанне, можна сказаць, у чалавечнасці».
 

А на думку палітолага Уладзіміра Злацінава, Пуцін «праявіў мужнасць у чалавечым плане». «Напэўна, рашэнне давалася яму вельмі нялёгка, таму што Пуцін — палітык, для якога тэма асабістага жыцця была закрытай», — сказаў ён РІА «Новости». Зараз будзе цікава назіраць за новым вобразам кіраўніка дзяржавы, мяркуе Злацінаў. «Зацвердзіцца вобраз  прэзідэнта, які працуе на краіну, думае пра краіну і жанаты на ёй», — дадаў эксперт.

Варта адзначыць, што тут адно з двух: або «крок у кірунку дэмакратыі» або «жанаты на Расіі».