Пуцін пра Крым: Дзеля сваіх інтарэсаў Расія пойдзе да канца

Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін заявіў у фільме "Прэзідэнт", што ў сітуацыі з Крымам Расія пойдзе да канца дзеля сваіх інтарэсаў.



4c3ujb_w631h356.jpg

Фільм-інтэрв'ю, прысвечаны 15-годдзю з дня першага ўступлення Пуціна на пасаду кіраўніка дзяржавы, выйшаў у эфір у нядзелю.

Уладзімір Пуцін сказаў, што ў сітуацыі з анексіяй Крыму Расіяй усё было зроблена правільна, і што ён ні аб чым не шкадуе.

Паводле ягоных слоў, ён зразумеў, чаго хацелі жыхары Крыму: "Я ім казаў, што гэта для нас жыццёва важнае пытанне — людзі. Я не ведаю, якія вы будзеце абараняць інтарэсы, але мы, абараняючы нашы, пойдзем да канца. І гэта надзвычай важная рэч", — сказаў Пуцін. Ён адзначыў, што Расія не магла кінуць тых, хто хацеў вярнуцца ў яе і "баяўся крайніх нацыяналістаў і бандэраўцаў ва ўладзе".
"Не таму, што мы хочам нешта ўкусіць, урваць. І нават не таму, што Крым мае стратэгічнае значэнне ў Прычарнамор'і. А таму, што гэта элемент гістарычнай справядлівасці. Лічу, што мы зрабілі правільна, і я ні пра што не шкадую", — дадаў расійскі прэзідэнт.
Паводле telegraf.by