Пуцін: Нашы партнёры павінны разумець, што «з намі лепш не звязвацца»
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляе, што РФ не мае намеру ўцягвацца ў канфлікты, але гатовая супрацьстаяць агрэсіі.
Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у РФ, пра гэта Пуцін сказаў на форуме «Селігер-2014».
«Расія далёкая ад таго, каб уцягвацца ў нейкія буйнамаштабныя канфлікты. Мы гэтага не хочам, не збіраемся гэтага рабіць. Натуральна, мы заўсёды былі гатовыя адбіць любую агрэсію ў дачыненні да Расіі, заўсёды нашы партнёры, у якім бы стане не знаходзіліся іх дзяржавы, якой бы знешнепалітычнай канцэпцыі яны не прытрымліваліся, павінны разумець, што з намі лепш не звязвацца. Думаю, што нікому ў галаву не прыходзіць сёння развязваць буйнамаштабны канфлікт з Расіяй», — сказаў Пуцін.
Ён заявіў, што Расія мае намер умацоўваць сілы ядзернага стрымлівання. «Мы працягваем нарошчваць гэты патэнцыял і будзем гэта рабіць — не для таго, каб каму-небудзь пагражаць, а для таго, каб адчуваць сябе ў бяспецы, адчуваць сябе спакойна, мець магчымасць рэалізоўваць тыя планы, якія маем у галіне эканомікі і сацыяльнай сферы», — дадаў Пуцін.