Пуцін зняў Сяргея Іванова з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Яго пасаду зойме Антон Вайно.

putin_ivanou.jpg

Уладзімір Пуцін і Сяргей Іваноў
Раней ён займаў пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта. Вайно таксама стаў пастаянным членам Савета Бяспекі РФ.
Сяргей Іваноў прызначаны спецпрадстаўніком прэзідэнта РФ па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту. Пра гэта паведамляе ТАСС. Таксама паведамляецца, што Сяргей Іваноў захаваў месца ў ў Савеце Бяспекі РФ.
Паводле «Эхо Москвы»