Прэзідэнт Малдовы: Дзякуючы ЕС мы можам упэўнена глядзець у будучыню
У спецыяльна звароце да грамадзян у чацвер прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімафці назваў саміт «Усходняга партнёрства» у Вільні пераломным момантам у лёсе краіны
«Парафіраваннем пагаднення аб асацыяцыі з ЕС у Малдовы будуць створаны
перадумовы для вырашальнага палітычнага і эканамічнага аб'яднання з еўрапейскай прасторай», - сказаў прэзідэнт, падзякаваўшы еўрапейскім чыноўнікам за фінансавую, маральную і
палітычную падтрымку і запэўніўшы праціўнікаў еўраінтэграцыі ў тым, што «іх
планам не наканавана спраўдзіцца».
«Дзякуючы ЕС мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, каб дамагчыся лепшага
жыцця, мадэрнізаваць эканоміку краіны, — адзначыў прэзідэнт. — Гэтыя выгоды будуць даступныя ўсім грамадзянам краіны без залежнасці ад рэгіёна пражывання, этнічнай
прыналежнасці або палітычных пераваг. Для гэтага трэба, каб народ быў адзіны і верыў, што з Малдовы можна зрабіць еўрапейскую краіну».
«Спадзяемся, што ў наступным годзе будзе прынята рашэнне, якое дазволіць нам
падарожнічаць без віз у ЕС, і мы зможам карыстацца адным з асноўных правоў — правам
свабоднага перамяшчэння . У мяне няма ілюзіі, што дабрабыт наступіць за ноч, што заўтра мы прачнемся ў іншай краіне. Нам яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Але сумеснымі намаганнямі і пры падтрымцы
еўрапейскіх сяброў гэтыя задачы будуць выкананы, можа быць нават хутчэй, чым нам цяпер здаецца. Важна, што ў нас ёсць дакладнае бачанне, і нам працягваюць руку», — заявіў прэзідэнт.
Цімафці не паехаў на саміт у Вільню, дзе Малдову будуць прадстаўляць прэм'ер-міністр Юрый Лянкэ, яго намеснікі, старшыня парламента і лідэры трох партый кааліцыі праеўрапейскага
праўлення.
Прэс-служба кіраўніка дзяржавы патлумачыла, што «прэзідэнт даў
магчымасць парафіраваць дакумент палітыкам, якія пачалі працэс перамоваў па ім з Еўрасаюзам».
Цімафці выказаў надзею, што атрымае магчымасць ў 2014 годзе падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
focus.ua