Прэзідэнт Літвы расказаў, што пра Беларусь гаварылі кіраўнікі НАТА і ЕС на сваёй сустрэчы
Літоўскі лідар заявіў, што міграцыйны крызіс на граніцы з Беларуссю наўрад ці вырашыцца ў бліжэйшы час.
«Поўная ваенная інтэграцыя Беларусі ў ваенныя структуры і дактрыны Расіі. Гэта стварае новыя выклікі для калектыўнай бяспекі НАТА, і Альянс павінен адпаведным чынам скарэктаваць свае планы, стратэгіі і тактыку і быць гатовым да магчымага адказу», – паведаміў Гітанас Наўседа.
Таксама прэзідэнт расказаў, што з гасцямі абмяркоўвалася сітуацыя з бяспекай у Балтыйскім рэгіёне і Украіне: «І сітуацыя вакол Украіны з-за мабілізацыі расійскіх войскаў, што нас асабліва непакоіць. Яшчэ адзін працэс, які выклікае заклапочанасць».
Літоўскі лідар заявіў, што міграцыйны крызіс на граніцы з Беларуссю наўрад ці вырашыцца ў бліжэйшы час.