Пратэсты дапамогуць Стамбулу стаць гаспадаром Алімпіяды

Падчас вулічных пратэстаў Стамбул наведала камісія з Міжнароднага Алімпійскага Камітэту (IOC). Яе сябры павінны былі высветліць, наколькі сталіца Турцыі здольная прыняць Алімпійскія гульні 2020 года.



euro2020.jpg

Стамбул прапанаваў сваю кандыдатуру разам з Токіа і Мадрыдам. Натуральна, шмат хто баяўся, што дэманстрацыі і сутычкі з паліцыяй негатыўна паўплываюць на імідж гораду. Аднак уражанне сябраў камісіі ад пабачанага ў Стамбуле было пазітыўным.

13 чэрвеня IOC заявіла, што антыўрадавыя выступы не паўплываюць на шансы гораду прыняць гульні. Канчатковае рашэнне наконт горада-гаспадара Алімпіяды будзе прынятае ў верасні гэтага года ў Буэнас-Айрэсе. Цікава, што ліберальная і левая прэса Захаду піша пра тое, што галоўная перашкода для стамбульскай Алімпіяды — гэта не пратэсты, а жорсткая забарона продажу алкаголя, якая стварае Турцыі імідж ісламскай кансерватыўнай краіны і пужае турыстаў.

Наколькі сапраўды турыстам патрэбна піва і гарэлка, мы даведаемся праз пару тыдняў, калі ў турэцкім горадзе Мерсін адчыняцца Сярэднеземнаморская алімпіяда, а ў сямі гарадах Турцыі пройдзе сусветны турнір для футбалістаў маладзей за 21 год.

Паводле турэцкай прэсы