Турэцкая паліцыя зачысціла плошчу Таксім
Пасля папярэджання з боку прэм’ер-міністра Рэджэпа Таіпа Эрдагана паліцыя ў Стамбуле штурмавала наваколле плошчы Таксім, ужываючы вадамёты і слезацечны газ.
Разгон пратэстоўцаў адбыўся ўвечары, праз некалькі гадзін пасля таго, як Эрдаган, выступаючы на сходзе ў Анкары, загадаў: «Скажу ясна: ачысціце Таксім».
Ланцугі паліцыі з падтрымкай бронетранспарцёраў ачапілі плошчу, тым часам як іншае падраздзяленне выціснула з яе пратэстоўцаў.
Эрдаган яшчэ раней на гэтым тыдні запатрабаваў ад пратэстоўцаў пакінуць плошчу, аднак ціск з боку еўрапейскіх кіраўнікоў прымусіць яго запрапанаваць перамовы з лідарамі пратэстаў.
Перамовы не мелі поспеху, бо пратэстоўцы заявілі, што людзі, якія сустракаліся з прэм’ерам, нікога не прадстаўлялі.