Польскія спецслужбы: Беларусь перастае прымаць патэнцыйных нелегалаў
Беларусь перастала прымаць мігрантаў, якія вылятаюць ў Мінск з горада Эрбіль на поўначы Іраку. Гэта тычыцца ў тым ліку і пасажыраў, у якіх ужо ёсць беларуская віза.
Больш за тое, МЗС Беларусі прыпыніла прыём заяў на атрыманне візы ў «праблемных» краінах, піша «Беларускі партызан».
Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
«Міграцыйны шлях у Польшчу знаходзіцца пад кантролем беларускіх уладаў. Паводле апошняй інфармацыі, Менск цяпер не прымае пасажыраў, якія вылятаюць з аэрапорта Эрбіль (нават з ужо выдадзенай візай).
Акрамя таго, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прыпыніла прыём заяў на атрыманне візы ад грамадзян Егіпта, Ірана, Нігерыі, Пакістана і Сірыі», — напісаў ён у сваім Твітары.