Пяскоў: Ні пра які «выкуп» Украіне за Крым не можа быць і гаворкі

Крым увайшоў у склад РФ легітымна, адпаведна, ні пра якую кампенсацыю Украіне за паўвостраў не можа быць і гаворкі. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы зробленую на сесіі ПАРЕ прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам прапанову, паведамляе ТАСС.

_97424328_tass_21815640.jpg

Дзмітрый Пяскоў
«Ні ў факталагічным, ні ў юрыдычным плане ні аб якой анексіі [Крыма], вядома, казаць нельга, гэта няправільна, і, адпаведна, не можа ісці і гаворкі ні пра якую кампенсацыю», — сказаў прэс-сакратар. Пяскоў нагадаў, што рашэнне аб выхадзе са складу Украіны на фоне «дзяржаўнага перавароту і развіцця экстрэмізму, які, на жаль, часткова развіваецца і да гэтага часу», прыняў легітымны орган — Вярхоўная рада Крыма; і толькі пасля гэтага ўжо Масквой было прынятае рашэнне аб уваходжанні паўвострава ў склад РФ.
«Таму сама фармулёўка пра тое, што падобныя дзеянні могуць урэгуляваць нейкім выкупам, з нашага пункту гледжання, не зусім правільная, дакладней кажучы — зусім не правільная», — канстатаваў Пяскоў.
Адказваючы на пытанне, наколькі для Крамля важнае прызнанне Кіевам факту ўз'яднання Крыма з Расіяй, Пяскоў выказаў надзею на тое, што «з часам гэта прызнанне наступіць». «Павінна быць праяўленая павага да волевыяўлення мільённага насельніцтва паўвострава. І таксама пасля мы спадзяёмся на тое, што будзе магчымая нармалізацыя расійска-ўкраінскіх адносін», — зазначыў прэс-сакратар.
Па словах Пяскова, гаворка ў выпадку з выступам чэшскага прэзідэнта ў ПАРЕ ідзе аб унутрыеўрапейскія дыскусіі. «Мы, вядома, вельмі паважаем вельмі аўтарытэтнага еўрапейскага палітыка Зэмана, у якога даўнія добрыя адносіны з прэзідэнтам Пуціным. Мы назіраем за ўнутрыеўрапейскія дыскусіяй, якая вядзецца ў гэтай сувязі і, у тым ліку, звярнулі ўвагу на нядаўнюю заяву Зэмана [па Крыме]», — сказаў прадстаўнік Крамля.
Паводле «Нашай Нівы»