Пераўзбраенне Еўропы. Дасье ў карыкатурах

Заяўленая праграма пераўзбраення Еўропы і стварэння арміі ЕС пакуль выклікае хутчэй скепсіс, у тым ліку сярод аўтараў карыкатур.

Ідэя пераўзбраення Еўропы ўзнікла абсалютна раптоўна, што дзіўна: еўрапейцам варта было пачаць чухаць рэпу на гэты конт адразу пасля пачатку расійскай інтэрвенцыі ва Украіну. Але ў дадзеным выпадку галоўным імпульсам стала зрушэнне фокусу глабальных інтарэсаў ЗША — у дактрыне Трампа Еўропа не ў прыярытэце. Тым больш, што еўрапейскія палітыкі дружна крытыкуюць курс Вашынгтона. Іх, дарэчы, падтрымліваюць многія карыкатурысты.

photo_2025_03_23_17_07_24.jpg

Ва ўмовах крызісу трансатлантычнай салідарнасці 18 сакавіка кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен накіравала членам Еўрасаюза спецыяльны ліст, у якім прапанавала павысіць выдаткі на абарону ў сярэднім на 1,5% ВУП, каб сабраць €650 млрд на вытворчасць зброі. Яна прапануе стварыць новы механізм крэдытаў, які дазволіць краінам блока нарасціць інвестыцыі ў абарону і значна паскорыць і павялічыць ваенныя пастаўкі Украіне. Адным словам, Еўропа стала на шлях стварэння сваёй арміі. У сувязі з чым тут жа з'явіліся новыя варыянты сцяга ЕС.

photo_2025_03_23_17_07_27.jpg

Французскі лідар Эмануэль Макрон прапанаваў не чакаць, а неадкладна стварыць на базе еўрапейскіх войскаў корпус, які можа адправіцца ва Украіну. З улікам таго, што Макрон не самы папулярны палітык у краіне, мясцовая апазіцыя пачала актыўна крытыкаваць мілітарысцкую браваду прэзідэнта. У авангардзе крытыкі, вядома, знаходзіцца вядомы сатырычны часопіс Charlie Hebdo. Вось так мастак Charlie Hebdo адлюстраваў Макрона, які вяртаецца з фронту.

photo_2025_03_23_17_07_29.jpg

Вельмі хутка многія эксперты звярнулі ўвагу на тое, што амбіцыйныя мілітарысцкія заявы еўрапейскіх палітыкаў не адпавядаюць наяўным у іх рэсурсам. Паколькі ЗША доўгі час былі гарантам бяспекі еўрапейскіх краін, інвестыцыі ў ваенны сектар дзяржаў ЕС часта былі сімвалічнымі. Вось так выглядаюць войскі краін Еўропы, якія сабрала Урсула фон дэр Ляен, на адной з карыкатур.

photo_2025_03_23_17_07_31.jpg

Нельга не заўважыць, што Еўропа адначасова дэкларуе, здавалася б, абсалютна супярэчлівыя мэты. Разам з ідэяй развіцця ваеннай прамысловасці і мілітарысцкай рыторыкай еўрапейскі бомонд выступае за талерантнасць і зялёны паварот у эканоміцы. Сінтэзуючы ўсе прыярытэты ЕС, адзін з мастакоў так адлюстраваў будучага еўрапейскага салдата.

photo_2025_03_23_17_07_33.jpg

Ну і, нарэшце, вялізнай праблемай для пераўзбраення Еўропы з'яўляецца культура геданізму і спажывання, якая дамінуе ў асяроддзі еўрапейцаў, асабліва маладых. Усе лічаць, што жыццё дадзена для забаўкі, а не для пакут, тым больш на фронце. Гэтыя настроі ілюструе брытанскі мастак. На яго малюнку, маладыя салдаты ідуць у атаку і адначасова ствараюць пост для сваёй старонкі ва інстаграме.

photo_2025_03_23_17_07_35.jpg

Адным словам, ідэя еўрапейскага войска пакуль выглядае спрэчнай. Закладнікам няздольнасці Еўропы хутка мілітарызавацца, відавочна, з'яўляецца Украіна, якой замест партый вайсковай дапамогі еўрапейцы могуць пастаўляць толькі партыі абяцанняў. Што і выяўлена на гэтым малюнку. Зрэшты, у доўгатэрміновай перспектыве нешта можа і зменіцца.

photo_2025_03_23_17_07_37.jpg