Каму здраджвалі Штаты? Дасье ў карыкатурах
Украіна, якая пры Трампе, здаецца, страціла статус саюзніка ЗША, не першая краіна ў гісторыі, што стала ахвярай здрады Вашынгтона. І сведчаннем таму з’яўляюца ў тым ліку працы карыкатурыстаў розных часоў.
Усё пачыналася на мяжы XIX і XX стагоддзяў, калі ЗША выйшлі спачатку на рэгіянальную арэну, навязваючы суседнім краінам лаяльныя да сябе рэжымы. На падкантрольных тэрыторыях ЗША саджалі сваіх людзей. Але з пачаткам Вялікай дэпрэсіі ў Вашынгтоне вырашылі заняцца ўласнымі праблемамі. Быў запушчаны працэс вываду амерыканскіх войскаў з краін Лацінскай Амерыкі. І там лёс палітыкаў, якія падтрымлівалі амерыканскія ўлады, часта быў незайздросным.
Аднак першай краінай, якую дакладна «кінулі» Штаты, была Польшча. У красавіку 1945-га прэзідэнт Рузвельт, якому быў патрэбны саюзнік у будучай вайне з Японіяй, пагадзіўся на ўваходжанне Польшчы ў сферу ўплыву СССР насуперак таму, што існуючы на той момант польскі ўрад таксама ўваходзіў у антыгітлераўскую кааліцыю. Зрэшты, пра гэта стала вядома пазней. Тыя ж карыкатурысты віталі саміт у Ялце. Як бачым на гэтым малюнку, тады лічылася, што тройка дапамагае міру.

У 1948 годзе прэзідэнтам Рэспублікі Карэя пры падтрымцы ЗША стаў Лі Сын Ман. Ён бязлітасна ліківідаваў апазіцыю, устанавіў дыктатарскі рэжым і падпісаў пагадненне аб размяшчэнні на поўдні Карэйскага паўвострава амерыканскага кантынгенту, што стала ўверцюрай да пачатку карэйскай вайны. Аднак у 1960 годзе Штаты абвінавацілі Лі Сын Мана ў рэпрэсіях і запатрабавалі дэмакратызацыі. У выніку фінансаваных звонку масавых выступаў, якія атрымалі назву «Красавіцкая рэвалюцыя», дыктатар быў зрынуты і неўзабаве памёр пры загадкавых абставінах. З улікам таго, наколькі Лі Сын Ман выслужваўся перад Белым домам (гэта знаходзіла адлюстраванне ў савецкіх карыкатурах), такі зігзаг лёсу выглядае проста дзіўна.

Паўднёвы В'етнам, безумоўна, самая вядомая гісторыя пра здраду Штатаў. На піку інтэнсіўнасці ваенных аперацый больш за 500 000 амерыканскіх салдат знаходзіліся ў В'етнаме, а Кангрэс штогод выдзяляў па 20 млрд долараў дапамогі ўраду поўдня краіны. Паўднёўцам удалося паспяхова адбіць некалькі буйных наступальных манеўраў войскаў Паўночнага В'етнама. Але ў саміх ЗША пачаўся рост антываенных настрояў і абвал рэйтынгаў палітыкаў.
З прыходам у Белы дом Рычарда Ніксана пачаўся працэс заключэння «ганаровага міру» з Паўночным В'етнамам. Амерыканцы павярнулі сваіх салдат, скарацілі падтрымку войскаў Паўднёвага В'етнама і дэ-факта далі поўначы поўны карт-бланш на любыя далейшыя ваенныя дзеянні. У 1975-м Сайгон упаў. А сцэна, калі апошнія амерыканскія дыпламаты пакідалі пасольства на верталётах, стала класічным сюжэтам многіх карыкатур.

Падобны сцэнар паўтарыўся з нікарагуанскім лідарам Анастасія Самосам, які ў рамках эканамічнай палітыкі актыўна прыцягваў амерыканскі банкаўскі капітал. Аднак калі ў 1978 годзе ў Нікарагуа ўспыхнула ўзброенае паўстанне, Вашынгтон адмовіўся дапамагчы Самосу захаваць уладу, а пасля яго эміграцыі ў ЗША не даў яму запытанага прытулку. У выніку палітык быў забіты ў 1980 годзе ў Парагваі. Зрэшты, гэтую здраду ў свеце расцанілі пазітыўна. Самоса быў форменным дыктатарам, што адлюстроўваюць карыкатуры таго часу.

Ну, і як жа прайсці міма Афганістана? Страшныя відэакадры ад 16 жніўня 2021 года пра афганцаў, якія ўсімі сіламі спрабавалі паляцець з Кабула на амерыканскіх ваенна-транспартных самалётах, чапляючыся за шасі, падвялі вынік дваццацігадовай афганскай кампаніі ЗША. Вашынгтон гадамі падтрымліваў падкантрольны яму ўрад у Афганістане, абяцаючы не кідаць сваіх саюзнікаў у бядзе. Аднак так і не дабіўшыся ўсіх заяўленых мэт, амерыканцы проста сышлі дадому, на што вельмі іранічна рэагавалі ў тым ліку мастакі. Гэты малюнак, напрыклад, пародыя на афішу фільма «Рэмба».

Сёння ахвярай здрады з боку ЗША лічыць сябе Украіна. Здавалася б, вось ужо адкуль, а з берагоў Дняпра амерыканцы ніколі не сыдуць. Пасля Майдана 2014-га яны не толькі курыравалі Кіеў, але і ўклалі туды шалёныя сумы грошай. Украінцы, у сваю чаргу, прапанавалі заакіянскаму саюзніку небывалыя прэферэнцыі аж да ўдзелу грамадзян ЗША ў дзяржаўных установах. Але зараз, здаецца, Дональд Трамп палічыў, што Украіна — пешка, якой стратэгічна варта ахвяраваць на карысць Расіі ў глабальнай шахматнай партыі. Прыпынены абмен разведданымі з Украінай, пастаўленыя на паўзу ваенныя пастаўкі і фінансавая дапамога. Магчыма, усё яшчэ павернецца, але шмат хто ўжо ў такі сцэнар не верыць. У тым ліку мастак, які вось так адлюстраваў антыўкраінскі пакт Трампа-Пуціна.

А напрыканцы застаецца толькі працытаваць Генры Кісінджэра. «Быць ворагам Амерыкі можа быць небяспечна, але быць сябрам Амерыкі — смяротна небяспечна», — сказаў неяк былы дзяржаўны сакратар ЗША, вядомы амерыканскі дыпламат і палітолаг.