Справа экс-прэзідэнта Дутэртэ. Дасье ў карыкатурах

Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны 11 сакавіка па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. 79-гадовы экс-прэзідэнт падазраецца ў злачынствах супраць чалавечнасці з-за арганізацыі рэпрэсій, падчас якіх, паводле ацэнак праваабаронцаў, загінулі дзясяткі тысяч людзей. За жыццёвым шляхам Дутэртэ ўважліва сачылі карыкатурысты.

Усё пачалося напрыканцы 1980-х, калі Радрыга Дутэртэ будучы мэрам горада Даваа стварыў так званы «эскадрон смерці» для барацьбы з наркагандлем. Вось як гэты эскадрон выяўлялі карыкатурысты.

photo_2025_03_16_14_23_30.jpg

Дарэчы, сам Дутэртэ ніколі не хаваў тое, што карыстаецца бруднымі метадамі. Ён неаднаразова публічна заклікаў да фізічнай расправы над наркагандлярамі і сцвярджаў, што сам забіў траіх наркадзялкоў. «Подзвігі» бургамістра Давао часта станавіліся сюжэтамі малюнкаў.

photo_2025_03_16_14_23_32.jpg

Трэба сказаць, што многім простым людзям радыкальны падыход Дутэртэ да праблемы наркаманіі падабаўся. У тым ліку, і мастакам. На гэтым малюнку Дутэртэ кідае выклік наркаманіі ў выглядзе смерці.

photo_2025_03_16_14_23_34.jpg

За кошт падобнай публікі Дутэртэ зрабіў фантастычную кар'еру: спачатку стаў губернатарам, а пасля прэзідэнтам. З пачаткам прэзідэнцтва Дутэртэ ў краіне пачаліся масавыя забойствы наркадылераў. Лічыцца, што было забіта каля 900 асобаў. Пазней яшчэ прыкладна 700 000 наркагандляроў і нарказалежных людзей добраахвотна здаліся ўладам, каб пазбегнуць расправы па судзе Лінча. Калі абураныя ЗША заявілі ўраду Філіпін, што могуць спыніць пастаўкі зброі для войска Філіпін, Дутэртэ пачаў фліртаваць з Кітаем.

photo_2025_03_16_14_23_36.jpg

У выніку за пяць год сваёй кадэнцыі Дутэртэ стаў адным з самых вядомых аўтакратаў у свеце, што фіксавалі карыкатурысты. На гэтай карыкатуры Дутэртэ ў кампаніі Пуціна, Эрдагана і Орбана спрабуе знішчыць дэмакратыю з карты свету.

photo_2025_03_16_14_23_38.jpg

І вось зараз Радрыга чакае суд. Трэба сказаць, што пакаранне будзе запозненым. Дутэртэ пачаў забіваць людзей, ігнаруючы прававыя працэдуры, ажно з 1988 года. Але ўсё ж правасуддзе адбудзецца, як арыгінальна выяўлена на гэтым малюнку. Але, праўда, тут ёсць забаўны нюанс. Адвакат затрыманага прэзідэнта назваў арышт незаконным, нагадаўшы, што па загадзе Дутэртэ Філіпіны выйшлі з складу Міжнароднага крымінальнага суда ў 2019 годзе.

photo_2025_03_16_14_23_40.jpg