Парашэнка прыраўняў НКВД да гестапа: чума — яна і ёсць чума
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы з прамовай з нагоды Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, назваў ГПУ і НКВД роднаснымі структурамі з гестапа і СС.
Быкаўнянскія магілы
«Чума - яна і ёсць чума, незалежна ад таго, карычневая яна ці чырвоная!» - сказаў Парашэнка, наведваючы Нацыянальны гісторыка-мемарыяльны запаведнік «Быкаўнянскія
магілы».
Парашэнка нагадаў, што падпісаў закон аб забароне камуністычнай сімволікі, і заклікаў «ачысціць Украіну ад сімвалаў рэжыму, які знішчыў мільёны нявінных людзей».
«Быкаўнянскія магілы - найбольш жывы сведка камуністычнага тэрору, найбольш неабвержны доказ злачынства супраць чалавецтва, такога ж маштабнага, як тыя, што здзейсненыя ў Катыні,
Асвенцыме, Бухенвальдзе, Бабіным Яры, на Салаўках. Няўжо не прыйшоў час канчаткова ачысціць Украіну ад сімвалаў рэжыму, які знішчыў мільёны нявінных людзей?!» - сказаў Парашэнка.
У красавіку 2015 Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які забараняе сімволіку нацысцкага і камуністычнага рэжымаў, а таксама закон аб раскрыцці архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага
рэжыму, якія дзейнічалі на тэрыторыі Украіны. Акрамя таго, дэпутаты прызналі Украінскую паўстанцкую армію і Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў барацьбітамі за незалежнасць краіны. Гэтыя законы былі
падпісаны Пятром Парашэнкам 15 траўня.
Быкаўнянскія магілы - месца расстрэлу і пахавання тысяч асуджаных у межах Кіева. Пахаванні былі выяўленыя ў 1962 годзе, аднак доўгі час афіцыйная версія абвяшчала, што там пахаваныя ахвяры
нацысцкага рэжыму. Толькі ў 1989 годзе ўлада прызнала, што гэта пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
meduza.io