Падаруначак. Тэхагляд у Расіі стаў добраахвотным

Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб адмене абавязковага тэхагляду ў Расіі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расіі. Ён уступае ў сілу з дня публікацыі.

xxl_15.jfif


Згодна з законам, фізічным асобам — уладальнікам аўтамабіляў і матацыклаў больш не трэба праходзіць тэхагляд і атрымліваць дыягнастычную карту, каб аформіць поліс ОСАГО і выехаць на дарогу, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Абавязковым тэхагляд застаецца ў тым выпадку, калі транспартны сродак старэйшы за чатыры гады і яго трэба паставіць на ўлік або зарэгістраваць змену ўладальніка (напрыклад, пры продажы). Акрамя таго, працэдура застанецца абавязковай пры змене канструкцыі або замене асноўных агрэгатаў.

Пры гэтым любы аўта- і мотаўладальнік зможа прайсці тэхагляд у добраахвотным парадку — па жаданні.

Разам з тым, закон не тычыцца камерцыйнага аўтатранспарту, уключаючы грузавікі, аўтобусы і машыны таксі — ім па-ранейшаму давядзецца рэгулярна праходзіць тэхагляды.

Як чакаецца, адмена тэхагляду наўпрост закране каля 50 млн. аўтаўладальнікаў у Расіі.