Пададзена заяўка на правядзенне маршу памяці Нямцова

У маскоўскую мэрыю пададзена заяўка на правядзенне 26 лютага Марша памяці Барыса Нямцова. Пра гэта ў  твітэры напісаў сябра аргкамітэта акцыі Ілля Яшын.

novayagazeta.ru

novayagazeta.ru


Заяўленая колькасць удзельнікаў — да 30 тысяч чалавек. Калона пройдзе па тым жа маршруце, што і першы марш памяці палітыка ў 2015 годзе.
У пачатку лютага арганізатары Маршу перадалі ў мэрыю Масквы ліст на імя кіраўніка горада Сяргея Сабяніна. «Мы маем намер прайсці шэсцем па тым жа маршруце, па якім ішлі 1 сакавіка 2015 года, праз дзень пасля забойства Барыса — ад Славянскай плошчы па набярэжнай з выхадам на Вялікі Маскварэцкі мост — з тым, каб дзясяткі тысяч людзей мелі магчымасць ушанаваць памяць Барыса Нямцова на месцы яго гібелі», — гавароцца ў дакуменце.
Пад лістом стаяць подпісы Людмілы Аляксеевай, Льва Рубінштэйна, Льва Панамарова, Ліі Ахеджакавой, Аляксея Навальнага, Уладзіміра Мірзоева, Дзмітрыя Быкава, Ірыны Прохаравай, Уладзіміра Рыжкова, Дзмітрыя і Генадзя Гудкова і многіх іншых.