У Маскве абураныя прысуджэннем прызу World Press Photo за здымак забойства амбасадара Расіі
Расійская амбасада ў Анкары выказвае абурэнне ўзнагароджаннем прэміяй World Press Photo фатографа Бурхана Эзбіліджы за здымак з месца забойства амбасадара Расіі ў Турэччыне Андрэя Карлава.
14 лютага ў расейскай амбасадзе назвалі рашэнне журы конкурсу «дэмаралізатарскім», якое паказвае «поўную дэградацыю этыкі і маральных каштоўнасцяў». У заяве амбасады таксама гаворыцца, што здымкі фатографа Associated Press непрымальная «прапагандай жаху і тэрору».
Галоўны прыз конкурсу World Press Photo атрымаў фатограф Бурхан Эзбіліджы за здымак з месца забойства амбасадара Расіі ў Турэччыне Андрэя Карлава.
Расійскага амбасадара 19 снежня 2016 года на выставе ў Анкары забіў супрацоўнік турэцкай паліцыі Мэўлют Алтынташ.
Паліцыя застрэліла нападніка.
Паводле svaboda.org