Нобелеўскі лаўрэат: «Імёны беларускіх жанчын сталі сімвалам барацьбы за дэмакратыю»
Нобелеўскі лаўрэат Вольга Такарчук у інтэрв'ю «Медуза» распавяла пра тое, што сочыць за падзеямі ў Беларусі і захапляецца беларускімі жанчынамі.

Вольга Такарчук
«Я бясконца захапляюся дзясяткамі тысяч пратэстуючых жанчын, якія бяруць на сябе смеласць абараняць мужчын ад нападаў АМАПу. Я думаю пра беларускіх жанчын-палітыкаў, імёны якіх сталі сімвалам барацьбы за дэмакратыю і пра якія гавораць ва ўсім свеце.
Аб выкрадзенай Марыі Калеснікавай, якая парвала свой замежны пашпарт на мяжы, каб пазбегнуць дэпартацыі ва Украіну. Аб вымушаных эмігрантках Святлане Ціханоўскай і Вераніцы Цапкала. Аб прывезенай сілай на мяжу з Польшчай Вользе Кавальковай.
Але больш за ўсё, мабыць, я думаю аб Святлане Алексіевіч, выбітнай пісьменніцы, нобелеўскай лаўрэатцы, апошнем, наколькі я ведаю, што застаўся на волі члене апазіцыйнага Каардынацыйнага савета», — прызналася яна.
Вольга Такарчук — вядомая польская пісьменніца і паэтэса. У 2018 годзе за раман «Бегуны» ёй прысуджана Міжнародная Букераўская прэмія, а ў 2019-м яна стала ўладальніцай Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
tut.by