Нетаньяху перамагае на выбарах у Ізраілі

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што ўзначаленая ім партыя "Лікуд" атрымала перамогу на праведзеных у краіне ў аўторак парламенцкіх выбарах.



150318035138_netanyahu_624x351_reuters.jpg

Ізраільскі прэм'ер у выступе перад сваімі прыхільнікамі ў Тэль-Авіве назваў вынікі выбараў вялікай перамогай, паведамляе www.bbc.co.uk.

"Нягледзячы ні на што, мы дамагліся вялікай перамогі для нацыянальнага лагера пад кіраўніцтвам партыі "Лікуд", — цытуе Нетаньяху агенцтва Рэйтэр.

У апазіцыйным "сіянісцкім лагеры" ў адказ заклікалі не спяшацца з заявамі пра перамогу, пакуль не апублікаваныя канчатковыя вынікі галасавання.

Непазбежнасць кааліцыі

Экзіт-полы прадракалі "Лікуд" і яго асноўнаму суперніку — левацэнтрысцкай партыі "Сіянісцкі лагер" — аднолькавую колькасць мандатаў, па 27.

Аднак па выніках падліку амаль 100% бюлетэняў, "Лікуд" атрымлівае 30 крэслаў у 120-мясцовым кнэсеце, а "Сіянісцкі лагер" — 24 крэслы.

ichef.bbci.co.uk__news_ws_625_amz_3b8ffbf2186f5b6fe480f7f2f2662b3d.jpeg

Іцхак Герцаг адзначыў, што разрыў паміж двума лідарамі не занадта вялікі.

Так ці інакш, для фармавання ўрада гэтага не хопіць ні адной з партый, так што абодва лідара ўжо абвясцілі пра пачатак кансультацый з іншымі ўдзельнікамі выбарнай гонкі аб фарміраванні кіруючай кааліцыі.

Нетаньяху заявіў, што ўжо вядзе перамовы з іншымі правацэнтрысцкімі партыямі.

Лідар апазіцыі Іцхак Герцаг, у сваю чаргу, падкрэсліў, што вынікі выбараў даказваюць уплывовасць яго альянсу і немагчымасць ігнараваць меркаванне яго партыі.