Навальны абскардзіў вынікі выбараў мэра Масквы

Былы кандыдат у мэры Масквы Аляксей Навальны аспрэчыў у судзе вынікі выбараў.



navalny.jpg

Ён падаў скаргу ў Масгарсуд, а таксама 951 заяву ў раённыя суды Масквы.
Агульны аб'ём скаргаў склаў 50 тысяч старонак. Фатаграфію скрынак з заявамі ў сваім Instagram апублікавала карэспандэнт «Эхо Москвы» Дар'я Пешчыкава. Карэспандэнт «Коммерсантъ FM» Алена Марцянава выклала фатаграфію, на якой Навальны падпісвае заяву ў суд.
Аляксей Навальны не прызнае вынікі выбараў, паколькі, на яго думку, яго супернік Сяргей Сабянін пазбег другога тура дзякуючы адміністрацыйнаму рэсурсу. У скаргах гаворыцца, што за Сабяніна бясплатна агітавалі гарадскія газеты, у тым ліку «Вечерняя Москва»; управы раздавалі пенсіянерам прадуктовыя наборы; а спісы тых, хто галасуе дома, складалі сацыяльныя службы, што, на думку Навальнага, фактычна вылілася ў прымусы да ўдзелу ў выбарах.
Выбары мэра Масквы адбыліся 8 верасня. Па афіцыйных дадзеных, іх выйграў в.а. мэра Масквы Сяргей Сабянін, які набраў 51,37%  галасоў, а другое месца заняў Аляксей Навальны з вынікам 27,24 % галасоў. Усяго ў выбарах прымалі ўдзел шасцёра кандыдатаў. Масгарвыбаркам зацвердзіў вынікі галасавання. Пры гэтым у рашэнні МГВК паказаныя няслушныя дадзеныя па яўцы.
lenta.ru