На Майдане абвясцілі аб стварэнні Народнага аб'яднання
Апазіцыйныя лідэры са сцэны Еўрамайдану абвясцілі аб стварэнні Народнага аб'яднання «Майдан».
У прыватнасці, экс-міністр унутраных спраў Украіны, лідэр руху «Трэцяя ўкраінская рэспубліка» заклікаў ўкраінцаў з заўтрашняга дня пашырыць тэрыторыю «Майдана
Свабоды» на ўсю Украіну.
Па яго перакананні, адзінае, што можа ўтрымаць прэзідэнта Віктара Януковіча ва ўладзе, - гэта расчараванне людзей, чаго нельга дапусціць.
Разам з тым лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў удзельнікаў акцыі, якія будуць ехаць дадому, не адпачываць там, а ствараць у сваіх гарадах, мястэчках, вёсках, на
прадпрыемствах ячэйкі гэтага аб'яднання.
Ён заклікаў людзей не паддавацца на словы правакатараў, якія заклікаюць разыходзіцца. «Разам - да перамогі», - заклікаў Цягнібок.
Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко са свайго боку заклікаў мітынгоўцаў не спыняць акцыю і сустракаць Новы год і Каляды на Майдане Незалежнасці.
Заклікі Клічко стаяць на Майдане на святы мітынгоўцы падтрымалі воклічамі «Так».
На Майдане сабраліся дзесяткі тысяч чалавек.
radiosvoboda.org