На фрыланс-біржах набіраюць троляў для антыўкраінскіх спрэчак

На адной з папулярных фрыланс біржаў, freelancehunt, размясцілі аб'яву аб пошуку карыстальнікаў, якія будуць пакідаць антыўкраінскія каментары і распальваць варожасць на сайтах у інтэрнэце.



kremleboty.jpg

Адной з галоўных задач «працы» — уступаць у спрэчкі на навінавых сайтах, правакаваць іншых карыстальнікаў, навязваць сваё меркаванне і троліць. Сярод галоўных навязваных тэм — пагаршэнне ўзроўню жыцця ва Украіне, трэці Майдан, ціск на рускамоўных жыхароў, «карныя аперацыі» на ўсходзе краіны — і ўсё гэта павінна падавацца на фоне таго, што ў Расіі і Крыму нібыта выдатна жывецца. Плацяць за такую працу пагадзінна, у расійскіх рублях: ад 5 да 15 рублёў за адзін пост. Аўтары размешчанай аб'явы пішуць, што праца будзе пастаянная, па меншай меры на 3 месяцы.
На момант напісання навіны аб'ява ўжо не была даступнай на фрыланс-біржы.
watcher.com.ua