Мексіка. У школе Мехіка прайшоў традыцыйны "Дзень спадніцы" (фота)
У адной са школ Мехіка днямі адбыўся традыцыйны "Дзень спадніцы" — дзеці памяняліся гендэрнымі ролямі.
Фота imgur.com
"Дзень спадніцы" ў школе праводзяць у падтрымку роўнасці людзей з любой гендэрнай ідэнтыфікацыяй.
"Адзін раз на год хлопчыкі прыходзяць у школу ў спадніцах або сукенках, а дзяўчынкі апранаюць гальштукі", — напісаў карыстальнік сайта Reddit з нікам TheOnlyJuanEver, і выклаў у сеціва фатаздымкі сваіх аднакласнікаў.
Адміністрацыя школы нікога не прымушае ўдзельнічаць у акцыі, але большасць хлопчыкаў і дзяўчынак з радасцю на адзін дзень прымяраюць вопратку супрацьлеглага полу.
"Не ведаю дакладна, калі ў нашай школе пачалі адзначаць" Дзень спадніцы ", але гэта было задоўга да таго, як я ў яе паступіў", — напісаў
TheOnlyJuanEver.
Фота imgur.com