Мінюст Расіі дапускае магчымасць экстрадыцыі Надзеі Саўчанкі ва Украіну

Расійскі Мінюст дапусціў выдачу Украіне Надзеі Саўчанкі, калі ўкраінскі суд прызнае рашэнне расійскага суда, у тым ліку ў пытанні, датычным парадку і ўмоваў адбыцця пакарання.



savchenko_kraty.jpg

Мінюст растлумачыў, што Саўчанка можа быць перададзена на радзіму для далейшага адбывання пакарання пры выкананні шэрагу ўмоў. Гэтыя пытанні вырашаюцца на падставе палажэнняў Канвенцыі аб перадачы асуджаных асоб 1983 і КПК РФ, піша «Інтэрфакс».

Саўчанка можа быць перададзена Украіне пры ўмовах ўступлення ў сілу прысуду суда, наяўнасці хадайніцтва аб перадачы, яе пісьмовай згоды і згоды абедзвюх краін. Таксама неабходна хадайніцтва аб тым, што дзеянне, за якое яна асуджаная, караецца пазбаўленнем волі ў абодвух дзяржавах і на момант атрымання просьбы аб экстрадыцыі тэрмін яе заключэння складаў не менш за шэсць месяцаў.

Надзею Саўчанку затрымалі 9 ліпеня 2014 года. Па версіі Следчага камітэта, 17 чэрвеня ў раёне пасёлка Стукалава Бэлька Саўчанка, выступаючы ў якасці карэктоўшчыкі агню, паведаміла ўкраінскім артылерыстам каардынаты «вялікай колькасці грамадзянскіх асоб, у тым ліку тых, што не прымалi ўдзелу ва ўзброеным супрацьстаянні».

У выніку абстрэлу загінулі супрацоўнікі ВГТРК Антон Валошын і Ігар Карнялюк. Саўчанку абвінавачваюць па артыкуле «дапамаганне ў забойстве двух і больш асоб у сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці, агульнанебяспечным спосабам, па матывах палітычнай нянавісці, здзейсненае групай асобаў». Прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін казаў, што ёй пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі. Слуханні па справе праходзяць у Данецку Растоўскай вобласці.