Мінабароны РФ каментуе здарэнне з выпадковым запускам ракеты
Мінабароны Расіі пацвярджае выпадковы запуск ракеты, але зняпраўджвае звесткі пра параненых.
18 верасня Youtube-карыстальнік Alex HR апублікаваў відэа «Учения запад 2017 пара вертолетов ка 52 наносит ракетный удар».
На відэа бачна, што верталёт адкрывае агонь па «Камазе», накрытым маскіровачнай сеткай. Побач з «Камазам» стаяць тры легкавыя машыны. Аўтар відэа знаходзіўся ў 10-15 метрах ад месца абстрэлу.
Неўзабаве пасля публікацыі ў медыях інфармацыі пра здарэнне, з’явілася яшчэ некалькі відэа з палігону.
Паводле расейскага выдання 66.ru (Екацярынбург), здарэнне адбылося на палігоне «Лужский» (Ленінградская вобласць). 18 верасня на ім пабываў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін. Крыніца выдання паведаміла, што падчас вучэнняў адбыўся «ненаўмысны запуск ракеты» з верталёту Ка-52.
«Twitter» расійскай ініцыятывы «Conflict Intelligence Team» публікуе дакладную запіску з тлумачэннямі абставінаў інцыдэнту.
Таксама расійскае вайсковае ведамства адзначае, што здарэнне адбылося не на «Захадзе-2017», а ў іншы час.«18 верасня ў межах розыгрышу эпізоду практычных дзеянняў сумеснага стратэгічнага вучэння “Захад-2017” ніякіх здарэнняў, звязаных з працай армейскай авіяцыі, не было», — заявілі ў прэс-службе Заходняй ваеннай акругі Расіі.
Від з кабіны пілотаў. Яшчэ адно відэа.
Відэа здарэння з іншага ракурсу.
На гэтым відэа бачна, што ў зоне абстрэлу знаходзяцца людзі ў камуфляжы. Відэа апублікаванае на youtube-канале «Проверка Проверка». На канале толькі 2 відэа (з кабіны верталёту і з людзьмі ў камуфляжы). Варта адзначыць, што пасля абстрэлу ніхто з вайскоўцаў не лаецца матам.