Міхаіл Саакашвілі не будзе арыштаваны за пераход украінскай мяжы

Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка.

5c249fa5_676b_4b98_9b60_e7be5f111797_w1023_r1_s.jpg

Колішні прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які з траўня 2015-га да лістапада 2016 году ўзначальваў Адэскую абласную дзяржаўную адміністрацыю не можа быць арыштаваны або экстрадаваны з Украіны за пераход польска-украінскай мяжы
«Я, як генеральны пракурор, заяўляю — Саакашвілі не будзе арыштаваны па гэтай справе, Саакашвілі не можа быць экстрадыраваны з гэтай краіны, пакуль мае від на жыхарства ці іншы дакумэнт, які ён падаў», — паведаміў Луцэнка ў Кіеве падчас сустрэчы «Ялцінскай эўрапейскай стратэгіі».
Па словах Луцэнкі, калі Саакашвілі хоча аспрэчыць рашэнне прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб пазбаўленні яго ўкраінскага грамадзянства, ён павінен звярнуцца ў суд. «Гэта адзіны законны і нармальны спосаб рашэння гэтай спрэчкі аб грамадзянстве», — сказаў генэральны пракурор.
12 верасня ўкраінскія ўлады перадалі Саакашвілі выклік у суд Львоўскай вобласці, дзе 18 верасня будзе слухацца справа аб яго незаконным уездзе ў краіну. 10 верасня палітык — пры падтрымцы сотняў свае прыхільнікаў — перасек польска-ўкраінскую мяжу.
Паводле svaboda.org