Мастак зрабіў «ікону» з шаманам, які ішоў выганяць Пуціна
Мастак з Новасібірску Канстанцін Яроменка выставіў на аўкцыён партрэт якуцкага шамана Аляксандра Габышава, піша Белсат
Аўкцыён адбываецца ў «Facebook’у» і завершыцца ўвечары 6 кастрычніка. Частку сродкаў ад продажу «іконы» перададуць шаману.
Партрэт нагадвае ікону. На ім напісана па-расейску: «Дайдзі і выгані».
Аляксандр Габышаў ішоў з Якуціі ў Маскву, каб «выгнаць Пуціна». Паход на Маскву шаман пачаў увесну. У ліпені ён сабраў мітынг у Чыце, на які сабраліся больш за 700 чалавек. 19 верасня Габышаў быў затрыманы. Неўзабаве супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу. Але пазней эксперты прызналі яго асобаю, якая мае праблемы з псіхічным здароўем.