Масква рыхтуецца да буйной пратэстнай акцыі. У цэнтр горада сцягнутая паліцыя
На выхадзе з адной са станцыі метро ўсіх маладых людзей мужчынскага полу заводзяць у аддзел паліцыі.
Па дадзеных апытання, удзел у акцыі пратэста гатовыя прыняць 11% масквічоў - гэта да 1 млн. чалавек.
На сёння, на 14.00 ў Маскве запланаваная акцыя з патрабаваннем рэгістрацыі незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу. Акцыя прахозіць у фармаце прагулкі па Бульварным коле. Мерапрыемства не ўзгодненае з уладамі.
Медуза паведамляе, што паліцыя ўжо чакае пратэстоўцаў наўздоўж усяго Бульварнага кола і вуліц, якія да яго прымыкаць, на Трубнай і Пушкінскай плошчах, а таксама ўздоўж Тверскога бульвару. Паліцыя дзяжурыць ля штабу Любові Собаль.
Для супрацьдзеяння акцыі ўлады пайшлі на крэатыўныя меры. За 4 дні перад ёй, 31 ліпеня на сайце мэрыі Масквы з'явіўся анонс фестываля "Шашлык Live" у парку Горкага з удзелам гуртоў «Браво» и Tequilajazzz. Аднак лідары абедзьвух груп сказалі што нідзе выступаць не збіраюцца.
Паводле Беларускага Партызану, meduzia.io , zone.media