У Маскве трывае буйная акцыя пратэсту. Сотні затрыманых

Паліцыя просіць грамадзян "не прычыняць шкоды супрацоўнікам Расгвардыі", сярод затрыманых — грамадскія дзеячы і журналісты.

07_14.png


Ад 14.00 у Маскве ідзе акцыя за свабодныя выбары. Яе ўдзельнікі патрабуюць дапусціць да выбараў у Маскоўскую гарадскую думку "дыскваліфікаваных" апазіцыйных кандыдатаў. Апазіцыя настойвае, што працэдура рэгістрацыі была сфальсіфікаваная. Дакладная колькасць удзельнікаў акцыі невядомая — яны перасоўваюцца дэцэнтралізавана.
Акцыя несакнцыянаваная. Яна была анансаваная як прагулка па Бульварным коле. Яшчэ да яе пачатку паведамлялася, што на выхадзе з адной са станцыі метро ўсіх асобаў мужчынскага полу затрымліваюць.
Сярод затрыманых: карэспандэнт "Дажджу" Уладзімір Раменскі (ужо адпушчаны), карэспандэнтка "Ведамасцяў" Елена Ваніна (ужо адпушчаная), аператар "Сноба" Мікіта Паўлюк-Паўлючэнка, карэспандэнтка "Медыязоны" Анастасія Ясеніцкая, карэспандэнт Baza Пётр Каранаеў, Аляксандра Сямёнава і Аляксей Сцяпанаў з "МБХ Медыя", кандыдатка ў дэпутаты Любоў Собаль, галанскі журналіст Йост Босман, акцёр Аляксандр Паль, сябра Рады па правах чалавека, старшыня Камітэта супраць катаванняў Ігар Каляпін.
На 18.35 паведамлялася ўжо аб больш чым 600 затрыманых.
АМАП спрабаваў затрымаць экскурсійны аўтобус праекта Сабяніна (мэра Масквы) "Добры аўтобус" з пенсіянерамі, якіх прывезлі на экскурсію ў музей.
Тым часам расійскі СК узбудзіў крымінальную справу ад абмыванні 1 млрд рублёў у Фондзе барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальнага.На Арбаце пратэстоўцы разгарнулі банер "Свабоду палітзняволеным".


Паводле meduza.ioЛентач
Фота meduza.io, t.me/oldlentach