Маска. Праваслаўныя з георгіеўскімі стужкамі з крыкамі "Хрыстос уваскрос!" уступілі ў сутыкненне з ЛГБТ-актывістамі

На акцыі ЛГБТ-супольнасці ў Маскве прайшлі затрыманні. Па дадзеных "Эхо Москвы", затрыманыя не менш за 16 чалавек. У іх ліку — арганізатар ЛГБТ-акцыі, а таксама кіраўнік "Божай Волі". "Праваслаўныя актывісты" ўступілі ў сутыкненні з барацьбітамі за правы сэкс-меншасцяў.



0_17258239_303_00.jpg

У цэнтры Масквы, ля будынка сталічнай мэрыі ў суботу, 30 траўня, паліцыянты затрымалі шэраг удзельнікаў няўзгодненай акцыі ЛГБТ-супольнасці. Як паведамляецца на інтэрнет-сайце тэлеканала "Дождж", у ліку затрыманых — арганізатар мерапрыемства Мікалай Аляксееў.

Паводле інфармацыі радыёстанцыі "Эхо Москвы", ля помніка Юрыю Даўгарукаму, дзе павінен быў праходзіць гей-парад, дзяжураць некалькі аўтобусаў з паліцыяй. Таксама на месцы правядзення шэсця сабраліся "праваслаўныя актывісты", якія ўступілі ў сутыкненні з прыхільнікамі ЛГБТ-руху. Праціўнікі змагароў за правы сэкс-меншасцяў павязалі на адзенне георгіеўскія стужачкі і пачалі скандаваць: "Хрыстос Уваскрэс". ЛГБТ-актывісты, у сваю чаргу, запалілі некалькі фаераў, паведамляе .

Як удакладняе "Эхо Москвы", у выніку быў затрыманы лідар руху "Божая Воля" Дзмітрый Царыонаў. Па дадзеных радыёстанцыі, агульная колькасць затрыманых перавышае 16 чалавек.

Раней маскоўскія ўлады не далі дазвол на правядзенне гей-параду ў цэнтры Масквы.