Малечу з ІД вучаць рэзаць галовы на плюшавых мішках (відэа)

У Інтэрнэце набірае папулярнасць ролік пра хлопчыка з ІД, які распраўляецца са сваёю цацкаю. За пару дзён ролік прагледзела каля ста тысяч чалавек.  

На відэа хлопчык палутара-двухгадоў у вопратцы ісламіста з нажом бяжыць да сваёй цацкі — плюшавага мядзведзіка і адразае яму галаву. Гэткім жа чынам дарослыя чальцы ІД караюць сваіх палонных.

Праваабаронцы рэгулярна заяўляюць пра факты уцягнення тэрарыстамі з ІД дзяцей у сваю злачынную дзейнасць. А ў чэрвені было апублікавана відэа, паводле якога дванаццацігадовы хлопчык адрэзаў галаву палоннаму з сірыйскага ўрадавага войска.