Зробім разам дзіцячую кнігу! Новы праект выдавецтва «Галіяфы»

Выдавецтва «Галіяфы» запрашае ўсіх неабыякавых падтрымаць выданне новай дзіцячай кнігі Міхася Зюзіка «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя». 



vokladka1100big.jpg

Гэтая казка распавядае пра прыгоды хлопчыка Янкі на лецішчы ў дзядулі. Хлопчык даведваецца, як на наш стол прыходзіць хлеб, чаму малако ў каровы белае, як жывуць пчолы ды яшчэ шмат чаго цікавага. Разам з сябрам ён выратоўвае ябланьку, бабраня і дапамагае іншым звярам.

Сябры трапляюць на Кудыкіну гару, дзе адбываюцца новыя знаёмствы і новыя захапляльныя прыгоды. Разам з Янкам маленькі чытач не засумуе.

Аўтар кнігі Міхась Зізюк — лаўрэат конкурса апавяданняў газеты «Звязда» ў 2008 і 2011 гадах. Аўтар кніг прозы «Пропавшая свадьба» (2007), «Храм его души» (2011), «Зелянее рунь» (2011), «Оракулы Междуречья» (2013).

Казку «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя» аформіла мастачка Ганна Булатава.

Выдавецтва "Галіяфы" плануе выдаць кнігу на 140 старонак у цвёрдай вокладцы.

Якім чынам можна падтрымаць праект?

·        Зайсці на сайт ulej.by па гэтай спасылцы

·        Націснуць «Падтрымаць праект»

·        Абраць кольскасць сродкаў, якія Вы гатовыя ахвяраваць на выданне кнігі і падарунак, які вы жадаеце атрымаць як спонсар праекту. Ад падарунка можна адмовіцца.