Лаўроў: Пытанне Крыма закрытае

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія ўжо "закрыла" пытанне Крыма.



index28.jpg

Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў ходзе самітаў БРІКС і ШАС у чацвер, піша "Украінская праўда".

Паводле яго слоў, ніхто з партнёраў РФ у гэтых арганізацыях "не заяўляе аб сваім непрызнанні вынікаў рэферэндуму, якія сталі падставаю для вяртання ў склад РФ Крыму".

"У дакументах, якія вы ўбачыце літаральна праз некалькі гадзін, лідэры БРІКС і ШАС замацоўваюць нашу агульную пазіцыю адносна поўнага і добрасумленнага выканання Мінскіх пагадненняў", — заявіў Лаўроў.

"Пытанне з Крымам, я думаю, усё гэта разумеюць, закрытае. Яго закрыў народ Крыма і рашэнні, якія прыняла Расійская Федэрацыя", — дадаў кіраўнік расейскага МЗС.

Як вядома, падчас прыняцця Генасамблеяй ААН рэзалюцыі на падтрымку цэласнасці Украіны і асуджэннем незаконнай анэксіі Крыма Расіяй члены БРІКС Бразілія, Кітай, Індыя, ПАР устрымаліся.

Тады 100 краін ААН асудзілі агрэсію Расію, і Расія са сваімі 10 сатэлітамі прагаласавалі супраць.

У той жа час Кітай ў Радзе Бяспекі ААН пастаянна заяўляў, што ўкраінскі крызіс павінен быць вырашана на прынцыпах павагі да цэласнасці Украіны.