Курдскі рэгіянальны ўрад у Іраку: На беларуска-польскай мяжы знаходзяцца каля 8 тысяч курдаў

Прадстаўнік рэгіянальнага ўраду Курдыстану заявіў у чацвер у сталіцы рэгіёну Эрбіле, што амаль 8000 жыхароў ірацкага Курдыстану затрымаліся на беларуска-польскай мяжы і абвінаваціў Мінск у выкарыстанні курадаў у якасці казырнай карты супраць Еўропы, піша Свабода.

59778717_303.jpg


Пра гэта паведамляецца на інфармацыйным рэгіянальным сайце Курдыстану rudaw. net
«На гэтых межах затрымалася ад 16 000 да 17 000 чалавек, зь іх ад 7 500 да 8 000 — жыхары Курдыстану», — сказаў прадстаўнік рэгіянальнага ўраду Джоціяр Адыль.
«На жаль, Беларусь добра падрыхтаваная да таго, каб выкарыстоўваць гэтых людзей у якасці палітычнага козыру супраць Еўрапейскага Звязу. Народ Курдыстану павінен добра ведаць, што міграцыя ў гэты раён не будзе мець ніякіх наступстваў, паколькі гэта проста палітычны ціск», — дадаў Адыль.
Тысячы мігрантаў, пераважна з Блізкага Усходу і, асабліва, з Іраку, спрабуюць трапіць у краіны Еўрапейскага Звязу з Беларусі з пачатку лета. ЕЗ абвінаваціў рэжым у Мінску ў арганізацыі прытоку мігрантаў, каб пакараць Еўразвяз за ўвядзенне санкцый супраць краіны.
Адыль таксама сказаў, што ўрад працуе над паляпшэннем умоў жыцця ў курдскім рэгіёне Іраку і накіроўвае гуманітарную дапамогу тым, хто затрымаўся на мяжы з Еўразвязам.