Крэмль: Мытны саюз з Януковічам не абмяркоўвалі
Крэмль пракаментаваў сустрэчу прэзідэнтаў Расіі і Украіны.
Прэзідэнты Расіі і Украіны Уладзімір Пуцін і Віктар Януковіч на сустрэчы ў мінулую пятніцу ў Сочы абмеркавалі парадак дня двухбаковай міждзяржаўнай камісіі, пасяджэнне якой адбудзецца 17 снежня
ў Маскве, пытанне аб магчымым далучэнні Украіны да Мытнага саюза не абмяркоўвалася, паведаміў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Са слоў Пяскова, падчас сустрэчы «значная ўвага была ўдзеленая тэме супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, пры абмеркаванні якой бакі зблізілі свае пазіцыі». «Аднак
канчатковай дамоўленасці дасягнута не было», —
падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта.
Ён паведаміў, што ў кантэксце пасяджэння, што мае адбыцца, міждзяржаўнай камісіі Расія - Украіна прэзідэнты дзвюх краін «абмяняліся думкамі адносна магчымага працягу і развіцця
кааперацыі ў прамысловасці і высокатэхналагічных галінах, у прыватнасці, у авія- і суднабудаванні, ракетабудаванні і касмічнай сферы».
«Пуцін і Януковіч таксама разгледзелі цяперашні стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў фінансава-крэдытнай сферы», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта.
Ён адзначыў, што «па ўсіх гэтых тэмах перамовы ў бліжэйшы час будуць працягнутыя на экспертным узроўні».
«Пытанне аб магчымасці далучэння Украіны да Мытнага саюза на сустрэчы ў Сочы не абмяркоўвалася», — заявіў Пяскоў.
Раней у суботу ў Твітэры брытанскага журналіста, рэдактара The Economist Эдварда Лукаса, які ў сваю чаргу спасылаўся на свае крыніцы, з'явілася інфармацыя аб тым, што Януковіч нібыта дамовіўся з расійскім бокам аб уступленні Украіны ў Мытны саюз у бліжэйшы
час.
Лукас сцвярджаў, што прэзідэнты дзвюх краін на сустрэчы ў Сочы дасягнулі стратэгічнага пагаднення, якое ўключае ў сябе, у прыватнасці, выдзяленне Украіне пяці мільярдаў даляраў авансавага
плацяжу, зніжэнне кошту на газ да 200 даляраў за тысячу кубаметраў, пры далучэнні Украіны ў Мытны саюз. Журналіст таксама пісаў, што Украіна можа агулам атрымаць ад Масквы 15 млрд даляраў.
interfax.com.ua