Ад Януковіча патрабуюць апублікаваць дакумент, які ён падпісаў з Пуціным
Дакумент, які быў падпісаны ўчора паміж прэзідэнтамі Украіны і Расіі Віктарам Януковічам і Уладзімірам Пуціным павінен быць неадкладна апублікаваны. Пра гэта заявіў народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны».
«Спачатку, як мінімум, трэба апублікаваць гэты дакумент, таму я звярнуўся да прэзідэнта з патрабаваннем даць тэкст гэтага дакумента, каб з ім азнаёміцца. Па-другое, трэба разумець,
дакумент падпісаны ў форме міжнароднага дагавора. І калі гэта так, то ён павінен быць ратыфікаваны Вярхоўнай Радай Украіны», — сказаў Таменка, адказваючы на пытанне, як рэагаваць на дзеянні Януковіча, які нібыта
падпісаў стратэгічнае пагадненне з Расіяй, якое ўключае ў сябе абавязацельствы аб далучэнні да Мытнага саюза.
Акрамя таго, па яго словах, калі гэты дакумент рэгулюе прадастаўленне крэдытаў і перагляд газавага пагаднення — «гэта адна гісторыя». «Калі ж гэты дакумент прадугледжвае
пэўную форму далучэння да Мытнага саюзу, а такім чынам — перадачу пэўных суверэнных паўнамоцтваў іншым міждзяржаўным
інстытутам — гэта ўжо іншая
гісторыя», — цытуе Таменка яго прэс-служба.
Як заявіў у сябе ў Twitter журналіст выдання The Economist Эдвард Лукас са спасылкай на свае крыніцы, прэзідэнт Украіны
Віктар Януковіч у пятніцу падпісаў стратэгічнае пагадненне з Расіяй, якое ўключае ў сябе абавязацельствы аб далучэнні да Мытнага саюза.
У прэс-службе Віктара Януковіча аб падпісаным дакуменце нічога не гаворыцца. Аб выніках сустрэчы з Пуціным на прэзідэнцкім сайце ёсць адно паведамленне: «Прэзідэнт Украіны Віктар
Януковіч і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Сочы (РФ). Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі і падрыхтоўкі
будучай Дамовы аб стратэгічным партнёрстве», — гаворыцца ў
паведамленні ад 6 снежня.
Януковіч заязджаў да Пуціна ў Сочы, вяртаючыся з Кітая ва Украіну, дзе працягваюцца масавыя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі урада і аднаўлення еўраінтэграцыі.
radiosvoboda.org