КНДР назвала «злачынным актам» новыя санкцыі ЗША
Санкцыі ЗША "апраўдваюць" ракетныя выпрабаванні, лічаць у Паўночнае Карэі.
Паўночная Карэя лічыць падпісаны раней закон аб санкцыях ЗША ў дачыненні да Расіі, Ірана і КНДР "злачынным актам". Пра гэта паведамляе агенцтва ЦТАК са спасылкай на каментар прадстаўніка МЗС КНДР.
"Гэта прамы выклік статуту ААН і міжнароднаму праву. КНДР рашуча адкідае і асуджае так званыя аднабаковыя санкцыі ЗША, і ўсім іншым краінам свету таксама варта сур'ёзна задумацца над абуральнымі і незаконнымі дзеяннямі ЗША", — заявілі ў ведамстве.
У МЗС КНДР падкрэслілі, што санкцыі толькі мацней пераконваюць Пхеньян у неабходнасці ўмацавання нацыянальнай абароны і "апраўдваюць" ракетныя выпрабаванні.
Нагадаем, у ноч на 29 чэрвеня Паўночная Карэя зрабіла чарговы запуск ракеты ў бок Японіі. ЗША таксама заяўлялі, што 30 ліпеня КНДР магла здзейсніць запуск балістычнай ракеты з падводнай лодкі.
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што ЗША сядуць за стол перамоваў з Паўночнай Карэяй, калі яна адмовіцца ад планаў па нарошчванню ядзернага патэнцыялу.
Паводле korrespondent.net