Як школьнік узяў інтэрв'ю ў міністра абароны ЗША

Амерыканскі падлетак знайшоў у СМІ тэлефонны нумар кіраўніка Пентагона Джэймса Мэціса і здолеў узяць у яго інтэрв'ю для школьнай газеты. Аб гэтым піша lenta.ru са спасылкай на New York Post.

фота Reuters

фота Reuters

Тэд Фішэр, які захапляецца журналістыкай, убачыў нумар мабільнага тэлефона на фатаграфіі ў артыкуле газеты Washington Post. На здымку адзін з супрацоўнікаў Сакрэтнай службы трымае ў руках паперу, на якой можна разглядзець імя міністра абароны і яго тэлефонны нумар. Пазней рэдактары выдалілі гэты здымак з матэрыялу.
Затым Фішэр адправіў Мэцісу SMS, у якім паведаміў, што яго нумар стаў здабыткам грамадскасці, і папрасіў аб інтэрв'ю, на якое міністр пагадзіўся. На працягу 45 хвілін яны абмяркоўвалі шырокі спектр пытанняў, ад уплыву дзяржсакратара Хілары Клінтан на Барака Абаму, да выдзялення сродкаў на навучанне дзяцей у Афганістане, Сірыі і Іраку.
«Уся гэтая гісторыя ўяўляла сабой чараду цудаў», — падзяліўся з журналістамі Фішэр.
Наша Ніва