Пры якіх умовах ЗША цалкам здымуць санкцыі з Беларусі?

ЗША можа зняць санкцыі з Беларусі, калі Мінск прыме меры па ўмацаванні даверу. Аб гэтым у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў кіраўнік дэлегацыі ЗША у Парламенцкай асамблеі АБСЕ сенатар Роджэр Уікер. 
 

flag_115060_960_720.jpg


Калі Беларусь пойдзе па гэтым шляху, то магчымая поўная адмена санкцыяў. Уікер лічыць, што так можа адбыцца з улікам таго, што «новая адміністрацыя (прэзідэнта ЗША) пачынае праяўляць больш цікавасці да міжнародных справаў».
Сенатар назваў некаторыя крокі беларускіх уладаў, сярод якіх — рэгістрацыя няўрадавых арганізацыяў, палітычных партый. Аднак ён не выключае, што новая адміністрацыя можа змяніць пазіцыю датычна прынятых раней рашэнняў, аднак у якім кірунку, пакуль невядома. 
freesmi.by