Губарэвіч: Мы здолелі данесці альтэрнатыўны пункт гледжання не сітуацыю
Паводле старшыні Руху «За Свабоду», сесія ПА АБСЕ, якая праходзіла ў Мінску з 5 па 9 ліпеня, прынясе «пэўную карысць» для развіцця дэмакратыі ў краіне.
Важнае значэнне мае тое, што большасць прадстаўнікоў дэлегацый розных краін, якія прымалі ўдзел у сэсіі раней ніколі не былі ў Беларусі і ведаюць пра сітуацыю ў краіне вельмі ўскосна. Канечне, дзяржаўная прапаганда спрабавала данесці свой пункт гледжання на сітуацыю ў Беларусі, аднак была магчымасць данесці і альтарнатыўнае бачанне сітуацыі ў краіне і распавесці пра рэальны стан справаў, — мяркуе кіраўнік Руху.
Магчымасць даносіць «альтэрнатыўную інфармацыю», згодна Губарэвічу, была падчас дадатковых мерапрыемстваў, якія мелі месца ў рамках саміту.
Палітык дадае, што важнае значэнне мела тое, што была вынесена на разгляд і зацверджана рэзалюцыя па стану справаў ва Усходнім рэгіёне — Расіі, Беларусі і Азербайджане, дзе палова пунктаў тычылася ўнутранай сітуацыі ў Беларусі.
Паводле прэс-службы кампаніі «Права Выбару»