Ізраіль можа замарозіць адмену візавага рэжыму з Беларуссю
У МУС Ізраіля лічаць, што адмена віз з нашай краінай можа прывесці да павелічэння колькасці нелегалаў, якія прыбываюць у Ізраіль якасці турыстаў.
Як паведаміла дэпутат Кнэсета ад партыі «Наш дом Ізраіль», былы міністр абсорбцыі Софа Ландвер ў аўторак, 26 мая, у інтэрв’ю радыёстанцыі РЭКА, яна гутарыла з новым міністрам унутраных спраў Сільванам Шалам (партыя «Лікуд») з нагоды адмены візавага рэжыму з Беларуссю, піша NEWSru.co.il.
Паводле яе слоў, міністр паведаміў, што чыноўнікі МУС рэкамендавалі яму замарозіць гэты працэс, бо адмена віз можа прывесці да павелічэння колькасці нелегалаў, якія прыбываюць у якасці турыстаў і якія застаюцца ў Ізраілі з мэтай заробкаў.
Дэпутат паведаміла, што пасля размовы з Шалам яна звярнулася наўпрост да кіраўніка ўрада Біньяміна Нетаніяху, які фармальна з’яўляецца таксама міністрам замежных спраў, з просьбай садзейнічаць працэсу ўвядзення бязвізавага рэжыму з Беларуссю. На дадзены момант Нетаніяху не адказаў на гэтую просьбу.
Ландвер падкрэслівае, што пытанне аб адмене віз з Беларуссю было ўзгоднена на ўсіх узроўнях у перыяд дзеяння мінулага ўрада і заставалася толькі зацвердзіць гэта пагадненне на ўзроўні кабінета міністраў.
На гэтай стадыі пытанне адмены віз з Беларуссю знаходзілася на працягу некалькіх месяцаў. Перад выбарамі на прасоўванне гэтага пытання быў накладзены мараторый юрыдычным дарадцам ўрада Іегудай Вайнштэйнам. І хоць мараторый быў зняты пасля выбараў, да абмеркавання гэтай тэмы ўрад пакуль не вяртаўся.
У Беларусі ўсе працэдуры па ратыфікацыі двухбаковага пагаднення з Ізраілем аб адмене візавага рэжыму для турыстаў былі завершаны яшчэ ў студзені 2015 года.
Варта адзначыць, што ў больш чым 40-мільённай Украіне і амаль 145-мільённай Расіі бязвізавы рэжым з Ізраілем дзейнічае ўжо на працягу некалькіх гадоў. Улічваючы, што насельніцтва Беларусі ледзь дасягае 9,5 мільёнаў, а абсалютная большасць беларусаў наўрад ці накіруецца ў Ізраіль адразу пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму, заяву ізраільскага МУС выглядае як мінімум дзіўна, каментуе «Беларускі партызан».
Становіцца зразумелым, чаму ізраільскі ўрад да гэтага часу не ратыфікаваў пагадненне. Аднак гэтым самым ён наносіць шкоду грамадзянам сваёй краіны — выхадцам з Беларусі, якіх у Ізраілі, дарэчы, вельмі шмат.
Справа ў тым, што ізраільская віза для грамадзян Беларусі каштуе 23 долара ЗША, а вось беларуская віза для грамадзян Ізраіля каштуе 60 еўра (пры афармленні ў турагенцтве яе кошт узрастае прыкладна ў 1,5 разы).
У многіх цяперашніх ізраільцян — былых беларусаў у нашай краіне засталіся сябры і сваякі. З улікам віз і нятаннага авіяпералёту ад «Белавія» сям'і з 3-4 чалавек наведванне Беларусі абыходзіцца вельмі нятанна.